wd wp Пошук:

Надмагілле Станіслава Радзівіла

Надмагілле Станіслава Радзівіла — скульптурнае надмагілле(руск.) бел. маршалка вялікага літоўскага Станіслава Радзівіла (1559—1599) у Віленскім бернардзінскім касцёле. Пастаўлены помнік недзе паміж 1618 і 1623 гадамі сынам Станіслава Альбрэхтам, падканцлерам вялікім літоўскім.

Выкананне гэтага помніка прыпісваецца Вільгельму ван дэн Блокэ (1550—1628), вучню фламандскага скульптара Карнеліуса Флорыса. Варштат ван дэн Блокэ, дзе працаваў і яго сын, архітэктар і разьбяр Абрагам[ru] (1572—1628), канкурыраваў нават з кракаўскімі і выконвае самый разнастайныя заказы. У некаторых з помнікаў, як і ў віленскім помніку, памёршыя наказаны ў выглядзе рыцараў, што ляжаць на вечцы саркафага.

Апісанне

Надмагілле выканана ў традыцыях паўночнага маньерызму. Паміж калонамі, у арцы, на вечцы мармуровага саркафага фігура спячага рыцара. Галава яго абапіраецца на далонь, ногі сагнутыя пад прамым вуглом і перакрыжаваны. Фігура рыцара падоўжаных прапорцый, поза зграбная. Калоны з абодвух бакоў акаймоўваюць валюты. Базы калон упрыгожаны картушамі, гермамі, маскаронамі. Верхняя частка надмагілля ў выглядзе порціка з разарваным франтонам, які ўвенчваецца алегарычнымі фігурамі. У порцік укампанавана шматфігурная рэльефная кампазіцыя «Уваскрэсенне», напоўненая дынамікай і рухам, паабапал яе — алегарычныя фігуры жанчын.

Помнік Станіславу Радзівілу адрозніваецца характэрным мастацка-стылістычным афармленнем. Вільгельм ван дэн Блокэ надаваў вялікую ўвагу дэкаратыўнай акаймоўцы помнікаў, але ў той жа час імкнуўся зберагаць раўнавагу паміж дэкаратыўнай і архітэктурнай часткамі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэнесансныя скульптуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Рэнесанснае мастацтва Беларусі
Катэгорыя·Надмагільныя помнікі
Катэгорыя·Вільнюс
Катэгорыя·XVII стагоддзе ў Беларусі
Катэгорыя·XVII стагоддзе ў Літве
Катэгорыя·Маньерызм
Катэгорыя·Скульптуры Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·З’явіліся ў XVII стагоддзі