wd wp Пошук:

Надмагілле Паўла Сапегі і яго жонак

Надмагілле Паўла Сапегі і яго жонак — скульптурнае надмагілле(руск.) бел. падканцлера вялікага літоўскага Паўла Сапегі і яго жонак з касцёла францысканцаў у в. Гальшаны Гродзенскай вобласці. У наш час захоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры. Выканана пасля 1635 года (год, калі памёр Сапега). Размяшчалася ў фундатарскай капліцы, у адным з крылаў трансепта[1].

Апісанне

Надмагілле ў францысканскім касцёле. 1897

Надмагілле належала, відаць, да ярусных. Ад надмагілля захавалася толькі чатыры мармуровыя фігуры Сапегі і яго трох жонак жонкі. Яны ляжаць у свабодных позах, галовы пакояцца па падушках і абапіраюцца на левыя рукі. Сапега ў адзенні рыцара, ён павернуты да жонак, якія трымаюць у руках малітоўнікі. Фігуры велічныя, што падкрэсліваецца плаўнымі лініямі замкнёных контураў, драпіроўкай адзення, якая выяўляе пластыку некалькі падоўжаных форм. Твары поўныя спакою, яны існуюць быццам па-за часам, пазбаўлены эмоцый, выразна ўвасабляюць годнасць і знакамітасць. Выкананне фігур адзначаецца высокім майстэрствам. Скульптар добра ведаў магчымасці мармуру як матэрыялу і разнастайнай апрацоўкай прымусіў гучаць яго ў поўную сілу. Ён дасканала выявіў фактуру рыцарскага адзення Сапегі, футравай акаймоўкі і тканін вопраткі яго жонак. Цвёрды метал даспехаў Сапегі кантрасціруе з мяккай мадэліроўкай твару, буйнымі кольцамі барады і вусоў. Спалучэнне гладка апрацаваных плоскасцей з невысокім рэльефам стварае дадатковы дэкаратыўны эфект.

Галерэя

Зноскі

  1. Касцёл пад тытулам св. Яна Хрысціцеля ў Гальшанах

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Рэнесансныя скульптуры
Катэгорыя·З’явіліся ў XVII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Маньерызм
Катэгорыя·Гальшаны
Катэгорыя·Скульптуры Беларусі
Катэгорыя·Рэнесанснае мастацтва Беларусі
Катэгорыя·Музей старажытнабеларускай культуры
Катэгорыя·Скульптуры Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·XVII стагоддзе ў Беларусі
Катэгорыя·Надмагільныя помнікі
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных