wd wp Пошук:

Надзея Мікалаеўна Барабанава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барабанава. Надзея Мікалаеўна Бараба́нава (11 чэрвеня 1959, с. Тропіна, Новасібірская вобласць, РСФСР) — беларускі і расійскі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1982 годзе архітэктурны факультэт Новасібірскага інжынерна-будаўнічага інстытута (выкладчыкі Л. К. Мінерт(руск.) бел., А. А. Праваторава).

У 19821988 архітэктар інстытута «Кемеравааграпрампраект»; у 19892003 гадах архітэктар, начальнік групы архітэктараў Інстытута «Гомельпраект»; у 20032005 гадах старэйшы выкладчык кафедры «Архітэктура прамысловых і грамадзянскіх збудаванняў» БелДУТ; з 2005 года галоўны архітэктар праектаў ТДА «Прынт».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года.

Творчасць

Асноўныя працы: распрацоўка серыі занальных тыпавых двухкватэрных хат для Кемераўскай вобласці (19841985); праект забудовы п. Навагорск у Маскоўскай вобласці (19961999, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым, В. У. Бельцюковым); праект рэканструкцыі (у сааўтарстве з С. І. Ковыравым) і інтэр’еры памяшканняў адміністрацыйна-бытавога корпуса УПСР на галаўных збудаваннях у г. Рэчыца (у сааўтарстве з С. І. Ковыравым); магазін харчовых тавараў у 52 мікрараёне г. Гомеля (2003, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым); праект жылой забудовы ў г. Бранску (2001, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым, У. В. Свідуновічам); добраўпарадкаванне сквера з размяшчэннем помніка І. І. Паскевіч у г. Гомелі (2003, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым); цыкл прац па распрацоўцы МАФ для г. Гомеля (20032008, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым); рэканструкцыя гандлёвага комплексу «Ластаўка» па пр. Кастрычніка ў г. Гомелі (2005, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым); рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка з надбудовай 3-х паверхаў па вул. Скакавая ў г. Масква (2005, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым); магазін кветак па вул. Леніна ў г. Гомелі (2008, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым).

Узнагароды

Уладальнік III прэміі на конкурсе «Усесаюзны конкурсны праект на забудову пасёлка Чулкава ў Горкаўскай вобласці» (1983, у сааўтарстве з С. І. Ковыравым, Т. С. Асокінай). Узнагароджана Дыпломам МАСА за «Праект жылой забудовы ў г. Бранску» на фестывалі архітэктуры ў г. Брэсце (2001); дыпломам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі на фестывалі архітэктуры ў г. Гомелі за «Добраўпарадкаванне сквера з размяшчэннем помніка І. І. Паскевіч у г. Гомелі» (2003).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новасібірскай вобласці
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі БелДУТ
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»