wd wp Пошук:

Уладзімір Вікенцьевіч Свідуновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Свідуновіч. Уладзімір Вікенцьевіч Свідуновіч (нар. 29 ліпеня 1952, в. Дзівін, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры (2001).

Біяграфія

Скончыў у 1975 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 19751976 гадах архітэктар праектнага інстытута «Гроднаграмадзянпраект»; у 1977 годзе старэйшы архітэктар Гомельскага філіяла праектнага Інстытута «Белкалгаспраект»; з 1978 года зноў у «Гомельграмадзянпраекце»: старэйшы архітэктар (1978—1980), вядучы архітэктар (1980—1985), галоўны архітэктар праектаў (1985—1988); з 1988 года ў праектным інстытуце «Гомельпраект»: галоўны архітэктар (1988—2001), кіраўнік архітэктурнай майстэрні (з 2001). Выйшаў на пенсію, але працягвае працаваць.

Член Саюза архітэктараў СССР (1983), абраны членам-карэспандэнтам Беларускай акадэміі архітэктуры (2001).

Творчасць

Асноўныя працы: Вяслярная база прафсаюзаў; 10-павярховыя жылыя дамы ў тунэльнай апалубцы (№ 1 і 2), 9-павярховыя жылыя дамы (№ 6,22,23,24) у мікрараёне № 18; 16-павярховыя жылыя дамы ў тунэльнай апалубцы (№ 3 і 15) у мікрараёне № 19; 5-7-9-14-павярховыя жылыя дамы ў мікрараёне № 22 — усе ў Гомелі; піянерскі лагер на 240 месцаў у н.п. Сцюдзёная Гута Гомельскай вобласці; адміністрацыйна-жылой корпус у санаторыі «Сонечны бераг»; 25-павярховы жылы комплекс на вуліцы «9 мая» і 25-павярховы жылы комплекс з двухузроўневай падземнай аўтастаянкай на Ленінскім праспекце ў г. Хімкі Маскоўскай вобласці; грамадска-забаўляльны цэнтр «Арктыка» ў г. Нар’ян-Мар.

Узнагароды

Узнагароджаны прэміяй імя У. А. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь за рэалізаваны праект «9-павярховы двухсекцыйны жылы дом у мікрараёне № 17 горада Гомеля» (2000), медалём Святога Дабравернага князя Данііла Маскоўскага (Маскоўскі Патрыярхат) — За працы ў славу Святой Царквы — рэалізацыю праекта «Рэканструкцыя і аднаўленне помніка архітэктуры пачатку XX стагоддзя „Свята-Мікольскай царквы і пашырэнне Свята-Мікольскага праваслаўнага манастыра“» (2003), Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2012).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі архітэктуры
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля