Нага́ўкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Нагаўкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзягільскага сельсавета[1].