wd wp Пошук:

Навумавіцкі сельсавет

Наву́мавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Навумавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці, з 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 1 верасня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Рачыцкага сельсавета з вёскамі Валавічоўцы, Круляўшчына, Рачыцы і Свяцк, з Лойкаўскага сельсавета перададзены вёскі Баля Касцельная, Беражаны, Забрачаны, Капланаўцы, Скрынкі[1]. 1 жніўня 1966 года ў склад Гінавіцкага сельсавета перададзены вёскі Валавічоўцы, Круляўшчына і Рацічы[2]. 11 лютага 1972 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Баранавіцкага (вёскі Баля Сольная, Вулькаўцы, Загараны, Міцкевічы, Навумавічы, Падлабенне, Пушкары, Салаўі), Гінавіцкага (вёскі Капланаўцы і Скрынікі) і Лойкаўскага (вёскі Беражаны, Забрачаны, Зарачанка) сельсаветаў[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 верасня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1966 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Сапоцкінскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гродзенскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1972 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе