wd wp Пошук:

Навесы

Наве́сы[1] (трансліт.: Naviesy, руск.: Навесы) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бобрскага сельсавета.

Гісторыя

Вядома з канца 18 ст. У 1790 г. 19 двароў. З 19 ст. ў складзе Бобрскай воласці Сенненскага павета. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў Бобрскім сельсавеце Крупскага раёна. У 1930-я гады вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Ленінскі шлях». У Вялікую Айчынную вайну загінулі 23 чалавекі. Пасля вайны вёска ў складзе калгаса «Чарвоны сцяг», потым — саўгаса, потым — калгаса «Бобр».

Насельніцтва

На 01.01.1998 г. 21 гаспадарка, 39 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Бобрскі сельсавет
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна