wd wp Пошук:

Наверша з Ваўкавыска

Наверша з Ваўкавыска — наверша ад трона, знойдзенае на дзядзінцы Ваўкавыска. Гэты высокамастацкі выраб быў зроблены ў Паўднёвай Германіі і датуецца другой паловай XII — пачаткам XIII ст. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі

Апісанне

Наверша вышынёй 38 мм выразана з маржовай косці ў выглядзе скульптурнай галавы льва. У льва вельмі застрашальны выгляд. У раскрытай пашчы звер трымае немаладога чалавека, апранутага ў багатае адзенне, характэрнае для заходнееўрапейскай арыстакратыі XIXII стст. З тыльнага боку львінай галавы — выява маладога феадала, які сядзіць на троне. Ён апрануты ў такое ж самае адзенне, як і чалавек у пашчы льва. Адна і тая ж асоба паказана ў розныя перыяды жыцця. У тэраталагічнай арнаментыцы Захаду леў-антрапафаг ідэнтыфікуецца з д’яблам. Абедзве выявы звязваюцца адной ідэяй аб марнасці ўсяго зямнога.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Экспанаты Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Германіі
Катэгорыя·Гісторыя Ваўкавыска
Катэгорыя·З’явіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·З’явіліся ў XIII стагоддзі
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі