wd wp Пошук:

Наварына

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Навары́на (ісп.: Navarino) — востраў у паўднёвай частцы архіпелага Вогненная Зямля. Уваходзіць у склад Чылі. Плошча - 2473 км². Насельніцтва (2012 г.) - 1677 чал. На востраве Наварына знаходзіцца горад Пуэрта-Уільямс, адміністрацыйны цэнтр Чылійскай Антарктыкі.

Геаграфія

Востраў Наварына месціцца ў 2394 км на поўдзень ад Сант’яга, сталіцы Чылі. Даўжыня - 88,4 км. Найбольшая шырыня - 46 км. Ад вострава Вогненная Зямля аддзелены пралівам Бігль, ад вострава Остэ на захадзе — аднайменным пралівам, які ў самым вузкім месцы дасягае толькі 533 м. Паверхня вострава ўзгорыстая, пакрыта пакатымі ўзвышшамі і гарамі. Найвышэйшая гара хрыбта Дыентэс-дэ-Наварын дасягае 1180 м. На Наварыне некалькі буйных азёр, шмат кароткіх рэк.

Клімат марскі прахалодны. На поўдні сярэднегадавая колькасць ападкаў дасягае 800 мм. У зімовыя месяцы выпадае снег. Сярэднегадавая тэмпература тут трымаецца каля +1,9°C. На поўначы дзякуючы горнаму затуленню ад пануючых заходніх і паўднёвых вятроў больш цёпла і суха, сярэднегадавая тэмпература +9,6°C, гадавая норма ападкаў 467 мм.

Прырода

Дзякуючы разнастайнаму рэльефу і кліматычным адрозненням на поўначы і на поўдні востраў Наварына мае некалькі прыродных комплексаў — прыбярэжны паўночны, дзе дамінуюць шырокалісцевыя лясы і гоныя лугі, горны з нізкімі лясамі, хмызнякамі і тундрамі, паўднёвы з перавагай тундравай расліннасці. На поўначы сустракаюцца некаторыя цеплалюбныя віды казурак і маленькія птушкі-калібры. На поўдні фаўна прадстаўлена ластаногімі, марскімі птушкамі, у тым ліку пінгвінамі.

Гісторыя

Каля 6000 гадоў таму востраў быў населены індзейцамі, меркавана прамымі продкамі ямана, што жылі на захадзе вострава ў XVII ст., займаліся рыбалоўствам і паляваннем. У 1624 г. востраў даследаваны галандскай экспедыцыяй. З сярэдзіны XIX ст. на Наварына сяліліся еўрапейскія каланісты, якія ўпадабалі яго з-за прыдатных умоў для развіцця авечкагадоўлі. У выніку сутычак з еўрапейцамі, а таксама завезеных імі эпідэмічных захворванняў колькасць карэннага насельніцтва значна скарацілася. Аднак ямана працягваюць жыць на Наварына і сёння. Немалую роль у захаванні прадстаўнікоў гэтага народа і яго культуры адыгралі брытанскія місіянеры.

Эканоміка

Найбуйнейшае паселішча і порт на востраве Наварына — горад Пуэрта-Уільямс, заснаваны ў 1953 г. Традыцыйная галіна гаспадаркі — авечкагадоўля. У нашы дні пераважае сектар абслугоўвання. На Наварына імкліва развіваецца прыгодніцкі турызм.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Вогненная Зямля
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы Чылі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта