wd wp Пошук:

Навальніца-6

Р-934УМ2 альбо Навальніца-6[1] (руск.: Гроза-6) — беларуская станцыя перашкод і радыёкіравання сувязі, распрацаваная ААТ «КБ Радар». Створана ў рамках спецыяльнай серыі сістэм радыёэлектроннай барацьбы «Навальніца».

Апісанне

Прызначана для пошуку, выяўлення і радыёпадаўлення ліній радыёсувязі, якія працуюць на фіксаваных частотах і ў рэжымах адаптыўнай і праграмнай перабудовы рабочай частоты. У склад ўваходзіць выяўляльнік-пеленгатор з прыёма-пеленгаторнай антэна-фідэрнай сістэмай (АФС), два аўтаматызаваных працоўных месца аператараў, дзесяціканальны радыёперадатчык з сямю перадачыкамі АФС, камплект апаратуры сувязі і перадачы дадзеных, камплект апаратуры электрасілкавання і жыццезабеспячэння, аўтамабільнае шасі з двума электрастанцыямі і кузавам-фургонам.

Эксплуатанты

Баявое прымяненне

Летам 2020 года ў сеткі з’явіліся фатаграфіі комплексаў «Навальніца-6» і «Навальніца-С» у Лівіі, дзе іх выкарыстала Лівійская нацыянальная армія Халіфа Хафтара[2]. Беларускія сістэмы змаглі абясшкодзіць 11 турэцкіх БПЛА, якія належалі прыхільнікам Фаіза Сараджа[3]. Калумніст газеты «Военно-промышленный курьер» Віталь Арлоў са спасылкай на неназваныя крыніцы заявіў, што за перыяд 2019—2020 гадоў колькасць абясшкоджаных беспілотнікаў меркавана большая, і сістэмы «Навальніца» могуць быць датычны да страты 78 ударных БПЛА «Байрактар ТБ-2» і двух MQ-9 Reaper, якія выкарыстоўваліся ВПС ЗША і Італіі для разведвальных палётаў у зоне баявых дзеянняў[4]. У той жа час частка з названага збіта расійскім ЗРК «Панцыр»[5].

«Навальніца» была перададзена ад ААЭ, якія ў сваю чаргу купілі яе непасрэдна ў Беларусі[6]. Яшчэ раней гэтыя сістэмы пастаўляліся ў Азербайджан[7] і прымяняліся падчас Карабахскага канфлікту восенню таго ж года.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Р-934УМ “Гроза” (“Гроза-6”)
  2. В Ливии замечен белорусский комплекс «Гроза-6»
  3. Белорусская «Гроза» засветилась в воюющей Ливии Архівавана 17 студзеня 2021.
  4. Виталий Орлов. Хитрые минские «Грозы» Архівавана 29 жніўня 2021. // Газета “Военно-промышленный курьер”, выпуск № 31 (894) за 17 августа 2021 года.
  5. Боевое применение белорусских комплексов РЭБ. Не факт.(недаступная спасылка)
  6. Белорусские системы РЭБ выводят из строя турецкие дроны над Ливией // Avia.pro, 27 июня 2020
  7. Беларуская «ГРОЗА» армянским БПЛА на вооружении Азербайджанской Армии

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2016 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Канфлікт у Нагорным Карабаху (2020)
Катэгорыя·Навальніца (РЭБ)
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта