wd wp Пошук:

Навакухнаўшчына

Наваку́хнаўшчына[1] (трансліт.: Navakuchnaŭščyna, руск.: Новокухновщина) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Судкоўскага сельсавета.

Геаграфія

Вёска месцілася за 32 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Хойнікі (на ветцы Васілевічы — Гомель ад лініі Калінкавічы — Гомель), за 135 км ад Гомеля; сёння — на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, на поўначы — меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Прыпяць (прыток р. Дняпро).

Гісторыя

Хутары Кухнаўшчына на карце 1924-26 гадоў.
Кухнаўшчына на нямецкай карце 1941 г.
Нежылая Навакухнаўшчына на карце 2001 г.
Упершыню ўрочышча Кухенка (Kuchenka) згаданае ў размежаванні добраў [Барбароў](/Барбароў "Барбароў") тытулярнага саветніка Андрэя фон Гольста, [Хойнікі](/Хойнікі "Хойнікі") абозных літоўскіх Караля і Людвікі Прозараў, [Тульгавічы](/Тульгавічы "Тульгавічы") харунжага мазырскага Феліцыяна Стоцкага, складзеным 30 чэрвеня 1803 года, а 13 сакавіка 1806 года змешчаным у кнігах Рэчыцкага земскага суда. Менавіта ў тым урочышчы быў насыпаны 33-ці капец, пры якім сутыкаліся межы што да ўгоддзяў прылегласці Barborowszczyzny [Кажушак](/Кажушкі_(Хойніцкі_раён) "Кажушкі (Хойніцкі раён)"), хойніцкіх [Навасёлак](/Навасёлкі_(Хойніцкі_раён) "Навасёлкі (Хойніцкі раён)") і фальварку [Бабчын](/Бабчын "Бабчын") hrabstwa Brahińskiego[[2]](/Навакухнаўшчына#cite_note-2) паноў Ракіцкіх.

На 1909 год ва ўрочышчы Кухнаўшчына (Кухновщизна) Юравіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні ў адным двары было 10 жыхароў[3].

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Кухнаўшчыне налічвалася 38 двароў, 110 жыхароў. У маі 1943 года акупанты спалілі вёску, загубілі аднаго чалавека[4]. 12 вяскоўцаў загінулі на франтах і прапалі без вестак[5].

Пасля вайны, з волі чыноўнікаў, вёску пачалі афіцыйна называць і пазначаць на картах Навакухнаўшчынай[заўв 1]. Паводле перапісу 1959 года ў Навакухнаўшчыне — 135 жыхароў. У складзе калгаса імя XXII з’езда КПСС (цэнтр — вёска Кажушкі).

Да 8 студзеня 1987 года вёска Навакухнаўшчына належала да Кажушкаўскага сельсавета, пасля — у складзе Тульгавіцкага сельсавета[7].

Заўвагі

  1. У хойніцкай кнізе «Памяць» нават у пераліку адселеных у сувязі з аварыяй на ЧАЭС вёсак названа Кухнаўшчына[6].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Аrchiwum Główny Akt Dawnych. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich. Sygn. 12. S. 24
  3. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 101
  4. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 37, 501
  5. Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна (далей: Памяць). — Мінск: БЭ, 1993. С. 249
  6. Памяць. — С. 19
  7. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Хойніцкага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96