wd wp Пошук:

Набелій

Набелій[1], таксама Нобелій[2] (лац.: Nobelium) No — штучны радыеактыўны хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 102; адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае. Вядома 9 ізатопаў з масавымі лікамі 251—259. Першыя надзейныя звесткі пра ізатопы 251No-256No атрыманы ў 1963-67 гадах Г. М. Флёравым і супрацоўнікамі. Найбольш устойлівы ізатоп 259No (перыяд паўраспаду 60 мінут) сінтэзаваны ў 1970 годзе ў ЗША. Названы ў гонар Альфрэда Нобеля.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.131

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Хімічныя элементы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара