wd wp Пошук:

Актыноіды

Актыноіды (актыніды) — сямейства, якое складаецца з 14 радыеактыўных хімічных элементаў III групы 7-га перыяду перыядычнай сістэмы з атамнымі нумарамі 90-103.

Дадзеную групу складаюць: торый, пратактыній, уран, нептуній, плутоній, амерыцый, кюрый, берклій, каліфорній, эйнштэйній, фермій, мендзялевій, набелій і лаўрэнсій. Актыній часта для зручнасці параўнання разглядаецца разам з гэтымі элементамі, аднак да актыноідаў ён не адносіцца.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Перыядычная сістэма элементаў
Катэгорыя·Радыебіялогія
Катэгорыя·Групы хімічных элементаў
Катэгорыя·Радыеактыўныя элементы
Катэгорыя·Актыноіды