wd wp Пошук:

Мішэль Фуко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фуко. Мішэль Поль Фуко (фр.: Michel Foucault, 15 кастрычніка 1926, Пуацье — 25 чэрвеня 1984, Парыж) — французскі філосаф, тэарэтык культуры і гісторык.

Біяграфічныя звесткі

Атрымаў адукацыю ў Сарбоне, вывучаў псіхалогію і філасофію ў Лільскім універсітэце. Выкладаў у розных французскіх універсітэтах. З 1970 — на кафедры гісторыі сістэм мыслення ў Калеж дэ Франс.

Стварыў першую ў Францыі кафедру псіхааналізу, быў выкладчыкам псіхалогіі ў Вышэйшай нармальнай школе і ва універсітэце горада Ліль, загадваў кафедрай гісторыі сістэм мыслення ў Каллеж дэ Франс. Працаваў у культурных прадстаўніцтвах Францыі ў Польшчы, ФРГ і Швецыі. Кнігі Фуко аб сацыяльных навуках, медыцыне, турмах, праблеме вар’яцтва і сексуальнасці зрабілі яго адным з самых уплывовых мысляроў XX стагоддзя.

Светапогляд, даследчыцкая дзейнасць

Першая кніга — «Разумовая хвароба і асоба». Аўтар прац «Вар’яцтва і цывілізацыя», «Дысцыплінаваць і наказваць» (1975) і інш. У кнізе «Гісторыя вар’яцтва ў класічную эпоху» (1961) сцвярджаў, што ў «эпоху розуму» (канец XVII—XVIII ст.) узнікла новае разуменне вар’яцтва, калі хворых людзей пачалі заключаць у бальніцы, будаваць дамы для звар’яцелых, рыхтаваць лекараў новай спецыяльнасці. У кнізе «Нараджэнне клінікі» (1963) разглядаецца праблема ўзнікнення клінічнай медыцыны ў перыяд Вялікай Французскай рэвалюцыі. Галоўная праца М. Фуко — «Словы і рэчы» (1966) — прысвечана даследаванню гуманітарных навук і тых структур мыслення, якія ім папярэднічалі. Аўтар кнігі «Археалогія ведаў» (1969), у якой зроблена спроба апісаць новую метадалогію. У трохтомнай працы па гісторыі сексуальнасці М. Фуко зрабіў выснову пра тое, што віктарыянская эпоха была апантана сексам, аднак грамадствам дапускаліся толькі пэўныя формы адпаведнага дыскурсу.

Для сваёй работы «Археалогію ведаў» Фуко распрацаваў метад дыскурсіўнага аналізу; яго займала, як утвараецца суб’ект, сказаўшы іначай — як магчымая свабода? Фуко лічыў, што сучаснае грамадства дбае пра бачнасць свабоды, але ўсё мацней аблытвае асобу ланцугамі рафінаванага прыгнёту[9].

Погляды М. Фуко вызначаліся халізмам, г.зн. бачаннем сістэмы ведаў як звязанага цэлага, а не сукупнасці асобных адзінак, а таксама асаблівай увагай да слоў, сувязей паміж выказваннямі і адначасова імкненнем да выяўлення глыбінных структур дыскурсу.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Michel Foucault
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11853453X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. https://deces.matchid.io/id/M_O3exRw_e9d
  5. RKDartists Праверана 7 чэрвеня 2020.
  6. list of professors at Collège de France
  7. 1 2 (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  8. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  9. nashaniva.by
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Генрыха IV
Катэгорыя·Выкладчыкі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Новай Аквітаніі
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пуацье
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Вучоныя Францыі
Катэгорыя·Памерлі 25 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
Катэгорыя·Памерлі ад захворванняў, звязаных са СНІДам