wd wp Пошук:

Мішэль-Габрыэль Пакар

Мішэль-Габрыэль Пакар (1757-21 мая 1827) — швейцарскі лекар і навуковец з Шамані, першым заваяваў Манблан — самую высокую гару ў Альпах і Заходняй Еўропе (4810 м), піянер альпінізму.

Біяграфія

Нарадзіўся і вырас ў заможнай сям’і натарыуса. Вывучыўся на ўрача ў Турыне. Займаўся батанікай і мінералогіяй.

У 1783 і 1784 гадах, у рамках ініцыятывы швейцарскага геолага і батаніка Араса Сасюра, распачаў шэраг няўдалых спробаў узыходжання на Манблан. Першае ў гісторыі паспяховае ўзыходжанне было здзейснена 8 жніўня 1786 года разам з паляўнічым Жакам Бальма (1762—1834 гг.). Пакар з дапамогай вымяральных прыбораў вызначыў вышыню вяршыні — 5218 м (аднак пазней, высветліўшы хібнасць барометра, адкарэктаваў яе да 4738 м). Ён і Бальма правялі на вяршыні 35 хвілін.

У памяць аб першым пакарэнні Манблан ў Шамані усталяваны манумент першапраходцам, дата іх ўзыходжання святкуецца многімі альпіністамі як дзень нараджэння гэтага віду спорту, а Шамані стала неафіцыйнай сталіцай альпінізму.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142676578 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142676578 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142676578 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1827 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Верхняя Савоя
Катэгорыя·Памерлі 21 мая
Катэгорыя·Альпіністы
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Верхняя Савоя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1757 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных