wd wp Пошук:

Міхаіл Яўсеевіч Рабцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рабцаў.

Міхаіл Яўсеевіч Рабцаў (19231989) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Міхаіл Рабцаў нарадзіўся 4 чэрвеня 1923 г. ў горадзе Барысаве (цяпер — Мінская вобласць Беларусі). Скончыў 8 класаў школы і аэраклуб. У 1941 г. Рабцаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 г. ён скончыў Чарнігаўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З сакавіка 1943 г. — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да мая 1945 г. гвардыі старшы лейтэнант Міхаіл Рабцаў камандаваў звяном 2-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 322-й знішчальнай авіядывізіі 2-га знішчальнага авіякорпуса 2-й паветранай арміі 1-га Украінскага фронту. За час свайго ўдзелу ў вайне ён здзейсніў 147 баявых вылета, асабіста збіў 15 варожых самалётаў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 г. за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі старшы лейтэнант Міхаіл Рабцаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 6062.

Пасля заканчэння вайны Рабцаў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1955 г. ён скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. У 1975 г. ў званні палкоўніка Рабцаў быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у Маскве. Памёр 26 кастрычніка 1989 г., пахаваны на Траекураўскіх могілках Масквы.

Ганаровы грамадзянін Барысава. Быў таксама узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнамі Чырвонай Зоркі і «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені, шэрагам медалёў.

Зноскі

  1. Міхаіл Яўсеевіч Рабцаў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 26 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Барысава
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза