wd wp Пошук:

Міхаіл Фёдаравіч Дзячко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзячко.

Міхаі́л Фё́даравіч Дзячко́ (1912, г. Петрыкаў, Мазырскі павет, Мінская губерня — 29 кастрычніка 1987, Мінск) — савецкі супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі, былы міністр унутраных спраў Беларускай ССР, палкоўнік дзяржаўнай бяспекі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і цесляра. Беларус. У КП(б)Б з сакавіка 1939 года (выключаны 25 мая 1959 года Мінскім абкамам КПБ за «парушэнні сацыялістычнай законнасці»).

Навучаўся ў Петрыкаўскай школе 2 ступені, у 1937 годзе скончыў Беларускі інстытут масавага завочнага навучання пры ЦК КП(б)Б.

У 1930 годзе працаваў на пасадах адказнага сакратара Петрыкаўскага гарвыканкама і загадчыка спецчасткай леспрамгаса.

У органах АДПУ-НКУС-НКДБ-МДБ-МУС-КДБ з лістапада 1930 года: у Мазырскім акруговым аддзеле АДПУ-НКУС, Палескім абласным упраўленні НКУС, НКУС БССР. У гады Вялікай Айчынная вайны служыў у органах НКУС Паўднёва-Уральскай ваеннай акругі.

27 лістапада 1943 года быў адкамандзіраваны ў НКДБ БССР і прызначаны начальнікам аддзела УНКДБ Гомельскай вобласці, з сакавіка 1944 года начальнік 1-га ўпраўлення НКДБ БССР, са студзеня па ліпень 1945 года начальнік штаба Апарата ўпаўнаважаных НКУС па 2-му Беларускаму фронту, да сакавіка 1953 года кіраваў 1-ым і 2-ім упраўленнямі НКДБ-МДБ БССР.

6 красавіка 1953 года быў прызначаны намеснікам міністра унутраных спраў БССР, неўзабаве стаў міністрам, але хутка зноў стаў намеснікам міністра.

15 чэрвеня 1954 года быў прызначаны 1-м намеснікам старшыні КДБ пры СМ БССР. 29 ліпеня 1958 года быў звольнены «па фактах дыскрэдытацыі».

Выведзены з кандыдатаў у члены ЦК КПБ 29 кастрычніка 1958 года «за грубыя парушэнні сацыялістычнай законнасці».

Узнагароды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Кіраўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Петрыкаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кандыдаты ў члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Памерлі 29 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску