У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барздыка. Міхаіл Фёдаравіч Барздыка (нар. 14 студзеня 1944, в. Шклянцы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі графік.
Скончыў Мінскі мастацкі інстытут (1973), выкладаў у ім. 3 1975 года супрацоўнічаў з беларускімі выдавецтвамі. Творчасць адметная спалучэннем філасофскага разумення жыцця і лірычнай інтэрпрэтацыі (дыптых «Воблакі і камяні», 1988; «Метамарфозы», 1992; «Варыяцыі на тэму восені», 1994; «Падабенства», 1995, і інш.). Яго творы адзначаныя сярэбраным медалем на 22-м міжнародным салоне ў Бельгіі (1992) і залатым медалем Еўрапейскай AM [акадэміі мастацтваў] (1993). Многія творы прысвечаны Плешчаніцам і Лагойскаму раёну.
1979—1989 — стварэнне і існаванне творчай незалежнай суполкі трох мастакоў «БУКУБ»: Мікола Бушчык (Бу), Анатоль Кузняцоў (Ку) і Міхаіл Барздыка (Б).
У 2001 годзе праілюстрыраваў выданне кнігі «Сымон-музыка» Я. Коласа[1].