wd wp Пошук:

Міхаіл Францавіч Кусцінскі

Міхаіл Францавіч Кусцінскі (28 верасня 1829, маёнтак Завідзічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя (цяпер Лепельскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь) — 1905) — археолаг і краязнавец. З 1874 г. член Маскоўскага археалагічнага таварыства(руск.) бел. (член-карэспандэнт з 1867 г.).

Біяграфія

Скончыў Віленскі дваранскі інстытут і юрыдычны факультэт(руск.) бел. Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт. З 1852 г. пад уплывам свайго сябра па факультэце А. С. Уварава(руск.) бел. пачаў займацца раскопкамі. З 18551890 гг. вывучаў археалагічныя помнікі Віцебскай губерні, склаў яе археалагічную карту. Праз свайго сакурсніка па ўніверсітэце А. С. Уварава(руск.) бел. падтрымліваў сувязь з археолагамі Санкт-Пецярбурга і Масквы. Для Імператарскай Акадэміі мастацтваў зрабіў табліцу курганоў і гарадзішчаў па кожным павеце Віцебскай губерні. Упершыню ў Беларусі пачаў фатаграфаваць працэс раскопак, складаць фотатэку помнікаў старажытнасцей Віцебскай і суседніх губерняў. Першым у 1874 г. даследаваў Гняздоўскія курганныя могільнікі(руск.) бел., тэрыторыі ў вярхоўях Волгі, Заходняй Дзвіны, Дняпра. Вывучаў Барысавы камяні. Стварыў у Завідзічах музей, які прыцягваў увагу многіх археолагаў. У аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх захоўваюцца яго «Успаміны».

Міхаіл Кусцінскі быў аўтарам знакамітага фотаздымка «Беларускі дудар». Фотаздымак упершыню быў надрукаваны 11 чэрвеня 1904 года ў варшаўскім ілюстраваным тыднёвіку «Naokoło Świata». Выданне адзначае, што фотаздымкі фатографа-аматара М. Кусцінскага былі ўзнагароджаныя ў конкурсе, зладжаным рэдакцыяй. Фотаздымак шмат разоў перадрукоўваўся і выдаваўся. Сярод іншых, у форме паштоўкі яго выдала (1906—1914) беларускае выдавецтва ў Пецярбургу Загляне сонца і ў наша аконца[1].

Працы

Зноскі

  1. https://ethno.by/persanalii/534752238

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лепельскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1829 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1905 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Археолагі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»