wd wp Пошук:

Міхаіл Уладзіміравіч Дражын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дражын.

Міхаі́л Уладзі́міравіч Дра́жын (нар. 1951, Дражна, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, былы старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1951 годзе ў аграгарадку Дражна Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут і Мінскую вышэйшую партыйную школу.

З 1971 года працаваў у гаспадарках Асіповіцкага раёна: фельчарам у саўгасе імя Ульянава, намеснікам старшыні калгаса «Бальшавік».

У 1980—1984 гадах — старшыня калгаса імя Валадарскага.

У 1985—1989 гадах — старшыня Магілёўскага раённага аграпрамысловага аб’яднання.

У 1989—1991 гадах — адказны арганізатар ЦК КПБ.

У 1991—1993 гадах — саветнік па аграпрамысловаму комплексу вытворчасці Рэспублікі Малдова ў Беларусі.

У 1993—1998 гадах працаваў генеральным дырэктарам аграгандлёвай фірмы «Ждановічы» Мінскага раёна.

У 1998 годзе быў прызначаны першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама.

У 1999[1]—2000[2] гадах — старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

Быў прызначаны генеральным дырэктарам РУП «Мінскаўтазапраўка», пасля да 2012 года быў спецыяльным прадстаўніком расійскай нафтавай кампаніі «Русснефть»[3].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём «За працоўныя заслугі».

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 12 марта 1999 г. № 157 «О назначении М. В. Дражина председателем Могилевского облисполкома»
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 17 октября 2000 г. № 552 «Об освобождении М. В. Дражина от должности председателя Могилевского облисполкома»
  3. Экс-министр иностранных дел Беларуси Сергей Мартынов возглавит представительство «РуссНефти» в Беларуси Архівавана 22 кастрычніка 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Старшыні калгасаў