wd wp Пошук:

Міхаіл Уладзіміравіч Барысаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барысаў, значэнні.

Міхаіл Уладзіміравіч Барысаў (нар. 16 кастрычніка[2]1923 — 16 кастрычніка 2012, Ялта[3]) — савецкі лётчык, у гады Вялікай Айчыннай вайны — намеснік камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі 51-га мінна-тарпеднага авіяцыйнага палка 8-й мінна-тарпеднай авіяцыйнай дывізіі ВПС Балтыйскага флоту. Герой Савецкага Саюза (1945), падпалкоўнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 красавіка[2] 1923 года ў вёсцы Нараўчызна цяпер Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і служачага. Беларус. Член КПСС з 1946 года. Скончыў 8 класаў, у сакавіку 1941 года — Гомельскі аэраклуб.

У ВМФ з 1941 года. У 1943 годзе скончыў Ваенна-марское авіяцыйнае вучылішча. Служыў у авіяцыйным палку перагонкі самалётаў ВПС ВМФ.

Са жніўня 1944 года на фронце.

Намеснік камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі 51-га мінна-тарпеднага авіяцыйнага палка (8-я мінна-тарпедная авіяцыйная дывізія, ВПС Балтыйскага флоту) лейтэнант Барысаў за 10 месяцаў здзейсніў 47[4] баявых вылетаў, патапіў 10[4] транспартаў ворага водазмяшчэннем 156 тыс. т і пашкодзіў 2, быў адным з тых, хто патапіў лінкар «Шлезіен(руск.) бел.» аднатыпны лінкару «Шлезвіг-Гольштэйн(руск.) бел.»[4][5][6].

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 6 сакавіка 1945 года.

У 1947 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія курсы ВПС ВМФ. З 1960 года падпалкоўнік Барысаў — у запасе[4]. Жыў у Маскве.

З 1966 года жыў ва Украіне, у горадзе Ялце.

Памёр 16 красавіка 2012 года ў свой 89-гадовы дзень нараджэння ў Ялце.

Узнагароды

Зноскі

  1. Цяпер Мазырскі раён, Беларусь.
  2. 1 2 Месяц нараджэння быў выпраўлены ўласнаручна ў метрыках Барысавым М. У. са жніўня на кастрычнік для магчымасці залічэння на вучобу ў аэраклуб. Крыніца: ГСС Борисов Михаил Владимирович, торпедоносец. Воспоминания лётчиков-бомбардиров. Архівавана 27 красавіка 2010. (руск.)
  3. Ушел из жизни один из трех ялтинцев — Героев Советского Союза (руск.)
  4. 1 2 3 4 Борисов Михаил Владимирович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 74. — 737 с.
  5. Конец бронированной «акулы» (руск.)
  6. Воспоминания ГСС Борисова М. В. на портале «Я помню» (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі 16 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Памерлі 16 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазырскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Мазыра
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Падпалкоўнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга