wd wp Пошук:

Міхаіл Трыфанавіч Іаўчук

Міхаі́л Тры́фанавіч Іаўчу́к (6 (19) лістапада 1908, в. Завужоўе, цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці — 9 студзеня 1990, Масква) — савецкі філосаф і партыйны дзеяч.

Член кампартыі з 1926 года, кандыдат у члены ЦК КПСС (19711981). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання.

Спецыяліст па гісторыі рускай філасофіі, , прафесар, член-карэспандэнт АН СССР (1946). Замежны член Балгарскай АН (1972). Прадстаўнік александраўскай групы ў савецкай філасофіі.

Першы лаўрэат прэміі імя Г. В. Пляханава (1971).

Біяграфія

Скончыў філасофскае аддзяленне Акадэміі камуністычнага выхавання імя Н. К. Крупскай (1931). Пасля заканчэння — аспірант Камуністычнага універсітэта выкладчыкаў грамадскіх навук. У 1933—1936 начальнік палітаддзела саўгаса ў Беларускай ССР. У 1936—1939 кіраваў кафедрамі дыялектычнага матэрыялізму і марксізму-ленінізму ў Маскоўскім хіміка-тэхналагічным інстытуце і ў Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі. Кандыдат філасофскіх навук, дысертацыя аб філасофскіх і сацыяльна-палітычных поглядах Бялінскага. У 1939—1941 на партрабоце ў Выканкаме Камінтэрна, у 1941—1947 ва Упраўленні прапаганды і агітацыі ЦК УКП(б) (з 1944 г. намеснік начальніка ўпраўлення), таксама з 1943 года загадваў створанай па яго ініцыятыве[1] кафедрай гісторыі рускай філасофіі на філасофскім факультэце МДУ. Доктар філасофскіх навук (1946), дысертацыя «З гісторыі рускай матэрыялістычнай філасофіі XVIII—XIX стагоддзяў», закрытая абарона праходзіла ў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК партыі. З 4 снежня 1946 года член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР па Аддзяленню гісторыі і філасофіі (гісторыя філасофіі).

У 1947—1949 гадах сакратар ЦК КП Беларусі па прапагандзе і агітацыі, таксама працаваў у БДУ.

У 1949—1970 гадах вёў навукова-выкладчыцкую працу ва Уральскім універсітэце (загадваў кафедрай дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму Уральскага дзяржаўнага універсітэта ў 1949—1953 гадах)[2], МДУ (у 1957—1963 гадах загадваў кафедрай гісторыі марксісцка-ленінскай філасофіі на філасофскім факультэце МДУ), Інстытуце філасофіі АН СССР. У 1970—1977 рэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

Адзін з заснавальнікаў свярдлоўскай філасофскай школы. Пляханавед.

У 1971 годзе стаў першым у гісторыі лаўрэатам прэміі імя Г. В. Пляханава «за працы „Г. В. Пляханаў і яго працы па гісторыі філасофіі“ (1960), і „Ленінізм, філасофскія традыцыі і сучаснасць“ (1970)».

Водгукі

— Л. Н. Коган[3]:

Аб Іаўчуку нельга судзіць адназначна негатыўна.

— Г. С. Батыгін і І. Ф. Дзявятка[4]:

М. Т. Іаўчук працаваў сакратаром па ідэалогіі ЦК Кампартыі Беларусі. Яго прызначылі туды пасля зняцця з пасады намесніка начальніка Упраўлення прапаганды, дзе ён пакінуў аб сабе, як сказана ў адным з лістоў у ЦК, сумную памяць. У адрозненне ад зручнага маскоўскага жыцця, у Мінску пераважалі суровыя норавы. Аўтар ліста назваў Іаўчука «зазнаўшымся, зарваўшымся і нахабным партбюракратам», «прайдзісветам, мацёрым спяцом па наладжванню асабістага дабрабыту», «заўзятым авантурнікам, да дна выкарыстоўваўшым свой высокі партыйны пост для сваіх нізкіх і карыслівых мэтаў». Гаварылася пра тое, «як спрытна Іаўчук ў тыднёвы тэрмін зарабіў званне прафесара, доктара і залез у члены-карэспандэнты Акадэміі навук СССР», што ўсе яго артыкулы пісаліся падначаленымі, дысертацыя сфабрыкаваная, жонка ходзіць у дыяментах і золаце.

— В. В. Сакалоў[5]:

Іаўчук быў прамоўца добры, і на гэтым ён зрабіў кар’еру, а як філосаф ён зусім нічога сабой не ўяўляў. Заходняй гісторыі філасофіі ён не ведаў зусім, таму і рускую тлумачыў дубова.

Узнагароды

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Философский факультет Архівавана 7 студзеня 2014.
  2. “В 1953 г. из Свердловска смог уехать обратно в Москву М. Т. Иовчук, «сосланный» на Урал Маленковым в 1949 г.
  3. Л. Н. Коган «Неповторимая романтика социологии» // Российская социология шестидесятых годов в воспоминаниях и документах / Отв. ред. и авт. предисл. Г. С. Батыгин; Ред.-сост. С. Ф. Ярмолюк. — СПб.: Русский христианский гуманитарный институт, 1999.
  4. Батыгин Г. С., Девятко И. Ф. Дело профессора З. Я. Белецкого // Свободная мысль, 1993. (То же в сб. Философия не кончается… Из истории отечественной философии. ХХ век. В 2 кн. кн. 1. 20–50-е годы. / Под ред. В. А. Лекторского. М.: РОССПЭН, 1998. С.218–242.)
  5. «Чтобы словам было тесно, а мыслям просторно…» // Интервью с заслуженным профессором МГУ, профессором кафедры истории зарубежной философии философского факультета МГУ В. В. Соколовым. Беседует доцент А. П. Козырев. Июнь 2003 г.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філосафы СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Уральскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Філосафы Расіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 9 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Сакратары ЦК КПБ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Філосафы XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты ў члены ЦК КПСС
Катэгорыя·Члены бюро ЦК КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі