Міхаіл Сямёнавіч Цэ́дрык[1] (9 мая 1930—29 лістапада 1994) — вучоны-фізік і педагог, доктар фізіка-матэматычных навук (1984), прафесар (1985), Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1980).
Нарадзіўся ў вёсцы Доўгі Лог[1] Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. У 1954 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага і застаўся працаваць ў ім. У 1954—1957 гг. праходзіў навучанне ў аспірантуры пры інстытуце, у 1957—1961 гг. — старэйшы выкладчык на кафедры агульнай фізікі, у 1961—1971 гг. — дацэнт і загадчык кафедрай агульнай фізікі, у 1971—1993 гг. — прарэктар па навуковай рабоце[2]. З 1993 г. да лістапада 1994 г. М. С. Цэдрык займаў пасаду загадчыка кафедрай эксперыментальнай фізікі БДПУ[2].
Асноўны напрамак навуковай дзейнасці М. С. Цэдрыка — фізіка сегнетаэлектрыкаў. Займаўся даследаваннямі ўплыву працэсаў крышталізацыі і знешніх фактараў пры вырошчванні сегнетаэлетрычных крышталёў на іх структуру і фізічныя ўласцівасці. Аўтар больш за 200[2] навуковых артыкулаў, падручнікаў, метадычных выданняў. Аўтар першага на беларускай мове выдання «Курс агульнай фізікі: Цеплыня і малекулярная фізіка» (1994)[1]. Сааўтар патэнта «Пьезоэлектрический керамический материал»[3].
Сярод апублікаванага:
На працягу шэрагу гадоў займаў пасаду старшыні Савета па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага, быў членам спецыялізаванага Савета па абароне дысертацый у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Акадэміі навук БССР, навуковага савета па фізіцы сегнетаэлектрыкаў і дыэлектрыкаў Акадэміі навук СССР[2].