wd wp Пошук:

Міхаіл Раманавіч Змачынскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Змачынскі. Міхаіл Раманавіч Змачынскі (14 лістапада 1937, в. Блонь, Пухавіцкі раён — 1 мая 2009) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971)

Біяграфія

Скончыў Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум і беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1955—1958 гг. паехаў на засваенне цаліны па камсамольскай пуцёўцы ў Кустанайскую вобласць. Працаваў трактарыстам у адным з саўгасаў. З 1958 г. — слесар.

З 1961 года — брыгадзір трактарна-паляводчай брыгады гаспадаркі. На гэтай пасадзе ярка праявіліся рысы Міхаіла Раманавіча як добрага спецыяліста-агранома, умелага арганізатара сельскагаспадарчай вытворчасці. За поспехі ў выкананні планаў па вытворчасці і продажу дзяржаве прадуктаў земляробства ў 1971 годзе яму было прысвоена высокае званне Героя Сацыялістычнай Працы. М. Р. Змачынскі ўзнагароджаны ордэнамі Леніна, «Знак Пашаны», медалямі.

Праз 2 гады Міхаіл Раманавіч узначаліў калгас «Камсамолец» (зараз — сельгасфіліял «Светлая ніва»). На гэтай пасадзе адпрацаваў 17 гадоў.

З 1995 года — намеснік старшыні калгаса імя 16 партызан (зараз — СВК «Дукора»), з 2004 года — намеснік дырэктара, вядучы спецыяліст па ідэалогіі і рабоце з персаналам сельгасфіліяла «Светлая ніва».

Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Пухавіцкага раённага і Дукорскага сельскага Саветаў дэпутатаў, актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці раёна, свайго працоўнага калектыву[1].

Зноскі

  1. http://www.pukhovichi.minsk-region.by/ru/novosti-regiona/item/2273-svetlaya-pamyac-ab-m---zmachynskm-nazasedy-zastanecca--tyh-hto-pracava-razam-jy-pobach--veda-yago.html(недаступная+спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 1 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Блоні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна