wd wp Пошук:

Міхаіл Паўлавіч Паруснікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паруснікаў. Міхаі́л Па́ўлавіч Па́руснікаў (12 лістапада 1893, Масква — 2 лютага 1968, Масква) — рускі і беларускі савецкі архітэктар, правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР (1950), акадэмік АН БССР (1950; член-карэспандэнт з 1947). Педагог, прафесар (з 1948). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1968)

Біяграфія

У 19131918 гадах навучаўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і дойлідства, затым да 1924 года ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрняў. Вучань С. В. Наакоўскага і І. В. Жалтоўскага.

З 1924 працаваў у архітэктурна-праектных арганізацыях Масквы. У 19341941 гадах адначасова выкладаў у Маскоўскім архітэктурным інстытуце.

У 19411944 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік Акадэміі архітэктуры СССР, у 19441948 — кіраўнік архітэктурна-праектных майстэрняў Камітэта па справах архітэктуры СССР. З 1948 года прафесар Маскоўскга архітэктурнага інстытута.

Распрацаваў праекты жылых і грамадскіх будынкаў для шмат якіх гарадоў СССР, асноўныя прынцыпы і прыёмы планіроўкі і забудовы сельскіх населеных пунктаў новага тыпу.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1936 года.

Навуковая дзейнасць

Апублікаваў шэраг навуковых прац па тэорыі і гісторыі архітэктуры, у тым ліку: «Аб прынцыпах комплекснага серыйнага праектавання жылых дамоў» (Архітэктура СССР. 1953. № 12) і «Аб досведзе праектавання серыі тыпавых дамоў сярэдняй паверхавасці» (Архітэктура СССР. 1955. № 2).

Праекты і пабудовы

Будынкі электрастанцый у Нагінску Маскоўскай вобласці (1926) і Кіеве (1929)

Астрахань

Масква

Яраслаўль

Мінск

Адзін з аўтараў забудовы Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі МАРХІ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Выпускнікі ВМАТЭМАЙСа
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Педагогі СССР
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акадэмікі СССР
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Архітэктары СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе