wd wp Пошук:

Міхаіл Міхайлавіч Цесавец

Міхаіл Міхайлавіч Цесавец (нар. 1952) — беларускі палітык; дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-склікання у 19901995 гадах.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Фрунзенскага райвыканкама горада Мінска. У 19901995 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання, член Камісіі па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і барацьбы са злачыннасцю. У красавіку 1995 года кіраваў гвалтоўным выправаджэннем з залы пасяджэнняў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дэпутатаў апазіцыі, якія распачалі галадоўку супраць правядзення Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму аб змяненні дзяржаўнай сімволікі і наданні рускай мове статусу дзяржаўнай.

У канцы 1990-х гадоў начальнік Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай Аховы Рэспублікі Беларусь.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы