wd wp Пошук:

Міхаіл Міхайлавіч Куюкаў

Міхаі́л Міха́йлавіч Кую́каў (5 лістапада 192430 верасня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Чырвонаармеец, кулямётчык 3-га батальёна 194-га Чырванасцяжнага Ташкенцкага стралковага палка (162-я стралковая дывізія, 19-ы стралковы корпус, 65-я армія, Цэнтральны фронт). Герой Савецкага Саюза (1944)[1].

Біяграфія

М. М. Куюкаў нарадзіўся ў сяле Абашава (сучасны пасёлак Старабашава, Новакузнецкі раён, Кемераўская вобласць Расіі). Па нацянальнасці шорац. Скончыў школу ва ўлусе Мыскі (сучасны горад Мыскі ў Кемераўскай вобласці), курсы трактарыстаў і працаваў у калгасе і лясніцтве. У жніўні 1942 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Прайшоў падрыхтоўку пры ваенным вучылішчы ў Омску. З лютага 1943 г. удзельнік баёў на Цэнтральным фронце. Кулямётчык чырвонаармеец М. Куюкаў вызначыўся ў час баявых дзеянняў на подступах да ракі Сож у Гомельскім раёне. 30 верасня 1943 г. у баі за вёску Скіток удзельнічаў адбіцці 3 контратак праціўніка, быў паранены, але не пакінуў поля бою. Калі кулямёт Куюкава быў пашкоджаны, ён вёў агонь з бранябойнага ружжа і аўтамата да апошняга патрона. Загінуў у гэтым баі.

М. М. Куюкаў быў пахаваны на месцы бою. У 1957 годзе перапахаваны ў брацкай магіле ў пасёлку Калініна Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гомельскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 30 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Гомельскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Томскай губерні
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кемераўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза