wd wp Пошук:

Міхаіл Міхайлавіч Гайдуковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гайдуковіч. Міхаіл Міхайлавіч Гайдуковіч (1 кастрычніка 1948, в. Хлевішча, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1983), дацэнт (1986). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры.

Біяграфія

Скончыў у 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1972 года старшы выкладчык, у 1987—1990[1] гадах загадчык кафедры архітэктуры Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. У 1998—2002 гадах старшыня Брэсцкага аддзялення БСА[2].

Пражывае ў Брэсце.

Творчасць

Асноўныя працы: будынак Дзяржстраха ў Баранавічах (1977), парк раёна Усход (1981, у аўтарскім калектыве), водагразелячэбніца (1982) у Брэсце, парк 1000-годдзя ў Віцебску (1982), індывідуальны дом з паменшанымі цепластратамі і выкарыстаннем сонечнай энергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння (1986).

Аўтар шэрагу навуковых прац, у т.л.: «Кіраўніцтва па праектаванні паркаў» (1980), «Рэкамендацыі па планіроўцы, забудове і пераўтварэнні гарадоў з улікам асваення поймавых і забалочаных тэрыторый» (1981), «Горадабудаўнічае асваенне поймавых тэрыторый Беларускай ССР» (1986) — усё ў аўтарскім калектыве.

Зноскі

  1. Кафедра архитектуры Архівавана 9 мая 2020.
  2. Брестское отделение Белорусского союза архитекторов

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты архітэктуры
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Брэста
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Баранавічаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі будаўнічага факультэта БрДТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі архітэктуры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў