wd wp Пошук:

Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гамаліцкі. Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі (22 лістапада (3 снежня) 1791, в. Бялавічы, Івацэвіцкі раён — 21 студзеня (2 лютага) 1861) — беларускі ўрач, гісторык, літаратар. Доктар медыцыны (1815), прафесар надзвычайны (1824)[1]. Родны брат Іпаліта Гамаліцкага.

Біяграфія

З сям’і уніяцкага святара. Вучыўся ў Жыровіцкай базыльянскай павятовай школе да 1808. Адверг патрабаванні стаць уніяцкім святаром і паступіць у Жыровіцкую духоўную семінарыю. Вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта ў 1808—15 гадах, пасля выкладаў у ім тэарэтычную хірургію (1816—27), з 1816 сакратар медыцынскага факультэта, з 1819 ад’юнкт[1].

Член Віленскага лекарскага таварыства (з 1815, пазней яго сакратар, рэдактар яго выданняў)[2].

З-за хваробы ў 1827 пакінуў універсітэт і заняткі медыцынай[2].

Навуковая дзейнасць

Даследаваў фізіялогію чалавека[1].

Член Віленскай археалагічнай камісіі з 1857 года. З 1830-х гадоў даследаваў помнікі палеаграфіі[1].

Даследаваў гісторыю Вільні, яе касцёлаў і цэркваў, жыццё святога Казіміра, гісторыю заходніх зямель Беларусі, беларускую філалогію і археалогію, займаўся літаратурнай дзейнасцю[1]. Калі выйшла ў свет «Гісторыя Вільні» М. Балінскага (т. 1—3, Вільня, 1836—37), Гамалінскі змясціў на яе рэцэнзію з істотнымі папраўкамі і дапаўненнямі, якія значна ўзбагацілі змест твора[3].

Збіраў рукапісы, кнігі[2]. Апекваўся маладым А. Кіркорам[2], дапамагаў яму ў арганізацыі і прымаў удзел у яго археалагічных экспедыцыях, збіранні археалагічных матэрыялаў[4].

Сабраныя матэрыялы паслужылі Гамаліцкаму для напісання працы пра жыццё і дзейнасць вялікага князя літоўскага Вітаўта «Fragmenta Witoldowe», якая, аднак, засталася ненадрукаванай.[3]

Шмат рэдкіх дакументаў перадаў у Віленскі музей старажытнасцей[4]. Пасля смерці Гамалінскага яго бібліятэка паступіла ў Віленскі музей старажытнасцей[2].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Гомолицкий Михаил Леонтьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 Гамаліцкі Міхаіл Лявонавіч
  3. 1 2 ГАМАЛІЦКІ Міхаіл Лявонавіч (22.11.1791—21.1.1861)
  4. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1861 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 21 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1791 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе