wd wp Пошук:

Міхаіл Львовіч Хейфец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хейфец.

Міхаі́л Льво́віч Хе́йфец (нар. 4 красавіка 1962, Полацк) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Доктар тэхнічных навук, прафесар.

Біяграфія

Скончыў у 1984 годзе Наваполацкі політэхнічны інстытут. Пасля службы ў арміі (1984—1986) працаваў на Полацкім аўтарамонтным заводзе інжынерам-канструктарам (1986—1989). У 1990 годзе паспяхова скончыў аспірантуру фізіка-тэхнічнага інстытута Акадэміі навук БССР.

З 1989 года перайшоў на працу ў Наваполацкі політэхнічны інстытут, дзе пачынаў малодшым навуковым супрацоўнікам, а затым працягнуў працу старшым навуковым супрацоўнікам. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі «Павышэнне эфектыўнасці апрацоўкі і якасці дэталяў са зносаўстойлівымі пакрыццямі і ўжываннем ратацыйнага інструмента» ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце ён з 1992 года знаходзіўся на выкладчыцкай рабоце. З 1992 года па 1993 год  — старшы выкладчык кафедры канструявання радыёэлектронных сродкаў, а з адкрыццём новага факультэта ён да 1997 года — дацэнт кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці.

Пасля абароны ў 1997 годзе доктарскай дысертацыі ў Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі М. Л. Хейфец працуе на кафедры тэхналогіі машынабудавання. З 1998 года ён прафесар, а з 2005 года — загадчык кафедрай. У 1997 годзе М. Л. Хейфецу прысвоена званне дацэнта, а ў 2000 годзе — званне прафесара па спецыяльнасці «Тэхналогія».

З 2006 па 2009 гг. М. Л. Хейфец — прарэктар па навуковай рабоце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Са снежня 2009 года — намеснік акадэміка-сакратара аддзялення фізіка-тэхнічных навук Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, а з красавіка 2010 года па сумяшчальніцтве — навуковы кіраўнік лабараторыі тэхналагічных комплексаў ДНВА «Цэнтр» НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па матэматычным мадэліраванні(руск.) бел. тэхналагічных працэсаў(руск.) бел., сінергетыцы(руск.) бел.. Распрацаваў метады абмежавання магутнасці і колькасці тэхналагічных уздзеянняў, кіравання Зваротнымі сувязямі(руск.) бел. паміж параметрамі апрацоўкі. Прапанаваў спосабы стварэння вырабаў без формаўтваральнага абсталявання(руск.) бел..

Узнагароды

У 2005 годзе за цыкл манаграфій па фарміраванні навуковых асноў і стварэнні тэхналагічных комплексаў для машынабудаўнічай вытворчасці атрымаў прэмію Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. У 2005 годзе М. Л. Хейфец узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Беларусі, у 2012 годзе — Ганаровай граматай НАН Беларусі. За дасягненне выдатных вынікаў у сферы прафесійнай дзейнасці ў 2002 і 2007 гг. М. Л. Хейфец з’яўляўся стыпендыятам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сярод дзеячаў навукі[1].

У 2017 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны[2].

Зноскі

  1. Хейфец Міхаіл Львовіч
  2. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (25 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 30 жніўня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Машынабудаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў