wd wp Пошук:

Міхаіл Канстанцінавіч Кірылаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кірылаў.

Міхаіл Канстанцінавіч Кірылаў (нар. лістапад 1904, в. Салыгіна, Цвярскі паветЦвярская губерня, Расійская імперыя — ?) — педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Кандыдат педагагічных навук (1950), дацэнт (1951). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Працаваў прадаўцом і загадчыкам крамы Бурашаўскага сельпо Калінінскай вобласці (1923 год), сакратаром мясцкама Саюза Работнікаў асветы пры Цверскім гаркаме ВКП(б). З 1923 па 1924 год быў загадчыкам клуба саюза «Медсанпраца» пры Бурашаўскай псіхкалоніі імя доктара Літвінава, старшынём Цверскага павятовага бюро юных піянераў у 1924—1925 гадах, загаддзела Цверскага Укома УЛКСМ, прапагандыстам Цверскага Укома УКП(б) з 1925 па 1926 год, служыў у Чырвонай Арміі з 1926 па 1927 год, працаваў загадчыкам працоўнага клуба швачоў, друкароў і гарбароў у горадзе Калінін. З 1929 года пачаў выкладчыцкую дзейнасць, працаваў выкладчыкам грамадазнаўства школы ФЗВ швачоў, з’яўляўся намеснікам дырэктара па навучальнай частцы навучальна-вытворчага камбіната і школы ФЗВ швачоў горада Калініна (1930—1932), працаваў выкладчыкам палітэканоміі і эканампалітыкі на абласных курсах настаўнікаў Калінінскай вобласці (1932—1933), з’яўляўся дырэктарам і выкладнікам палітэканоміі Калінінскага машынабудаўнічага тэхнікума трэста «ВОВАШ» Наркамцяжпрама (1933—1934).

Скончыў Калінінскі педагагічны інстытут у 1932 годзе, аспірантуру пры Вышэйшым Камуністычным інстытуце асветы ў 1937 годзе.

У 1937—1939 гадах працаваў дырэктарам і загадчыкам кафедры педагогікі Астраханскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.

З 1939 па 1941 год і з 1945 па 1948 год працаваў дырэктарам Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага і настаўніцкага інстытута.

З 1941 па 1945 год служыў у шэрагах Савецкай Арміі. Браў удзел у Вялікай Айчыннай вайне ў складзе Заходняга і 2-га Беларускага франтоў.

З 1948 года працаваў дырэктарам Брэсцкага настаўніцкага інстытута, а з адкрыццём у 1950 годзе педагагічнага інстытута — дырэктарам Брэсцкага педагагічнага інстытута да лістапада 1952 года. Адначасова з выкананнем абавязкаў дырэктара працаваў загадчыкам кафедры педагогікі і псіхалогіі.

У 1950 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Нарысы па гісторыі пачатковай школы Беларусі ў ХІХ і ХХ ст. (з пачатку ХІХ ст. да 1917 г.)».

З’яўляўся дэпутатам Брэсцкай абласнога Савета дэпутатаў працаўнікоў, старшынёй управы Брэсцкага абласнога аддзялення Таварыства па пашырэнні палітычных і навуковых ведаў.

Узнагароды

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Цвярскога дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Рэктары Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Педагогі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб з вялікім бягучым узростам
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе