wd wp Пошук:

Міхаіл Калістратавіч Дубінка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дубінка. Міхаіл Калістратавіч Дубінка (нар. 23 чэрвеня 1937, в. Хідры, Навасёлкаўска гміна, Кобрынскі павет, Палескае ваяводства — 5 верасня 2011) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1976).

Біяграфія

У 1945 годзе пайшоў у мясцовую школу, скончыў сямігодку. Бацька, Калістрат Іосіфавіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, і маці, Ганна Ігнацьеўна, з малалецтва выхоўвалі ў сваіх дзяцей любоў да зямлі, прывучаючы да нялёгкай хлебаробскай справы.

Працоўную дзейнасць пачаў у 16 гадоў калгаснікам-паляводам у калгасе «Зара» Кобрынскага раёна (цяпер СВК «Узыходзячая зара»). Затым была тэрміновая служба ў Савецкай арміі (1956—1959) у г. Выборг Ленінградскай вобласці. Пасля службы вярнуўся ў родную гаспадарку, дзе працягваў працаваць. У 1960 годзе прыняты ў КПСС.

З 1960 года стаў брыгадзірам паляводчай брыгады ў калгасе «Зара». Тады многія палявыя работы выконваліся ўручную, дабіцца высокіх вынікаў без тэхнікі было складана. У 1970—1990 гадах працаваў начальнікам вытворчага ўчастка калгаса.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 снежня 1976 года за выдатныя поспехі, праяўленую працоўную доблесць ў выкананні планаў і сацыялістычных абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажы дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыі прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна (№ 426021) і залатога медаля «Серп і Молат» (№ 18648).

Міхаіл Дубінка шмат увагі ўдзяляў культуры земляробства. У сваёй кнізе «Внедряем новое, передовое» (1980), якая выйшла ў выдавецтве «Ураджай», расказвае пра тое, як выконваючы рэкамендацыі навукоўцаў і выкарыстоўваючы перадавы вопыт іншых гаспадарак рэспублікі, працаўнікі брыгады навучыліся атрымліваць высокія ўраджаі культур.

У Міхаіла Калістратавіча было шмат разнастайных грамадскіх даручэнняў: член партбюро калгаса, дэпутат Хідрынскага сельскага Савета дэпутатаў працоўных, член бюро гаркама КПБ, старшыня селькама. У 1980—1985 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 10 склікання, член Камісіі па ахове здароўя і сацыяльным забяспячэнні. У 1989 годзе па стане здароўя пайшоў на пенсію.

Узнагароды

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1965), ордэн Леніна (1967), медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна», Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджаны двума залатымі і бронзавым медалямі ВДНГ СССР.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 5 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе