У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзяркач. Міхаіл Дзяркач (укр.: Михайло Деркач; чэрвень 1882, Лубны, Расійская імперыя — 5 чэрвеня 1963, Лос-Анджэлес, ЗША) — адміністрацыйны палкоўнік арміі Украінскай Народнай Рэспублікі, падпалкоўнік.
У 1918 служыў у Асобнай Запарожскай дывізіі Арміі УНР і Арміі Украінскай дзяржавы. У 1920 — чыноўнік і гістарыёграф 3-й Жалезнай дывізіі(укр.) бел.. У 1921—1923 быў выдаўцом лагернай газеты «Жалезны Стралец» (укр.: Залізний Стрілець) і літаратурнага часопіса «Вясёлка» (укр.: Веселка).
У 1924—1944 знаходзіўся на эміграцыі ў Польшчы, у г. Катавіцы, займаўся актыўнай грамадскай дзейнасцю. З 1950 жыў у эміграцыі ў ЗША.
Пахаваны на могілках у Галівудзе.