wd wp Пошук:

Міхаіл Дзмітрыевіч Конанаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Конанаў. Міхаіл Дзмітрыевіч Конанаў (19061972) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Міхаіл Конанаў нарадзіўся 21 студзеня 1906 года ў вёсцы Бобр (цяпер — пасёлак у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 19301931 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1937 годзе Конанаў скончыў Ленінградскі тэхналагічны інстытут. У 1939 годзе ён паўторна быў прызваны ў армію. Удзельнічаў у баях савецка-фінскай вайны. Скончыў курсы ўдасканалення каманднага саставу. З 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Ленінградскім(руск.) бел. і 1-м Беларускім франтах. Да восені 1944 года маёр Міхаіл Конанаў камандаваў 51-м танкавым батальёнам 220-й асобнай танкавай брыгады(руск.) бел. 5-й ударнай арміі(руск.) бел. 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Польшчы[1].

Батальён Конанава паспяхова прарваў варожую абарону і першым у брыгадзе выйшаў да ракі Піліца, захапіў і ўтрымліваў пераправы праз яе. Падчас пераследу адступаючых нямецкіх войскаў батальён знішчыў каля 5 варожых апорных пунктаў і першым уварваўся ў горад Скернявіцы, разграміўшы ў вулічных баях прыблізна полк пяхоты[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1944 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў Вісла-Одэрскай аперацыі» маёр Міхаіл Конанаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[1].

16 красавіка 1945 года ў час баёў на подступах да Берліну Конанаў атрымаў цяжкае раненне і быў адпраўлены ў шпіталь. Пасля вайны ён працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1951 годзе ён скончыў Вышэйшую афіцэрскую бранятанкавую школу. У 1959 годзе ў званні падпалкоўніка Конанаў быў звольнены ў запас. Пражываў у Ленінградзе, працаваў інжынерам на Адміралцейскім заводзе. Памёр 9 мая 1972 года, пахаваны на Вялікаохцінскіх могілках Санкт-Пецярбурга[1].

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Аляксандра Неўскага(руск.) [[|бел.]], двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

У гонар Конанава названая вуліца ў яго родным пасёлку[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Міхаіл Дзмітрыевіч Конанаў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Бальшаохцінскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабры
Катэгорыя·Памерлі 9 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Танкісты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза