У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рагалевіч. Міхаіл Вікенцьевіч Рагале́віч (29 верасня 1932, пас. Глінішчы, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 2010) — беларускі мастак.
Рана пазбавіўся бацькоў, якія былі рэпрэсаваны ў 1930-я гг[2]. Выхоўваўся ў дзіцячым доме.
Скончыў у 1964 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. Яго педагогамі былі Н. І. Галоўчанка, М. Я. Лісоўскі, А. В. Луцэвіч. Шмат гадоў быў мастаком-афарміцелем у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР. Удзельнічаў у выстаўках з 1966 года[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1978 года[2].
Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу і графікі. Сярод жывапісных твораў: «Вечар» (1968), «Спі маленькі» (1971), «Беларусачка», «У памяці жывых» (абодва 1975), «Вясковая вуліца», «Які прыгожы гэты свет» (абодва 1977), «Антось і Ганна», «Фізік-тэарэтык» (абодва 1978), «У святочны вечар» (1979), «Восень» (1980), «Веснавая краса», «Збіраюць яблыкі» (абодва 1981), «Беларуская калыханка» (1982), «Дзяўчына і ружы», «Мір», «Журавіны» (усе 1983), «Свята», «Спрадвечнае», «Успаміны», «Светлы сум» (усе 1985), «Гонар беларускай навукі», трыпціх «Красуйся і ў шчасці жыві» (1987), «Маладая сям’я» (1988), «Сімфонія вясны» (1989), «Пра час і пра сябе», «Элегія» (абодва 1992), «Філасофія прыроды» (1999), «У садзе» (2000). Выканаў шэраг графічных партрэтаў. Творы адметныя самабытнасцю мастацкай мовы, маляўнічай дэкаратыўнасцю, чысцінёй колераў, выразнай контурнай лініяй[3].
Працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, Уздзенскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, калекцыі ААТ «Прыёрбанк», прыватных зборах[2].