wd wp Пошук:

Міхаіл Аляксандравіч Шчурык

Міхаіл Аляксандравіч (Абелевіч) Шчурык (руск.: Щурик Михаил Александрович; 16 мая 1919, Гродна10 кастрычніка 2007, Варонеж) — савецкі скрыпач, кампазітар, педагог.

Біяграфія

Вучыўся ў Варшаўскай (1934-1939), Мінскай (1940-1941) кансерваторыях.

Артыст Варонежскага сімфанічнага аркестра (1945-1985). Выкладчык Дзіцячай музычнай школы.

Аўтар больш за 60 п’ес для скрыпкі сола (цыклы: «Скрыпач на даху», «Пакланенне Баху», паводле рамана М.А. Булгакава «Майстар і Маргарыта», матывах паэзіі Б.Л. Пастарнака і І.А. Бродскага, па матывах жывапісу рускіх і французскіх мастакоў і іншыя)[Крыніца?].

Сачыненні Шчурыка для фартэпіяна, скрыпкі выконваліся ў Варонежы, Маскве, а таксама за мяжой (Парыж, Стакгольм)[Крыніца?].

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі 10 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Памерлі ў Варонежы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе