wd wp Пошук:

Міхаіл Аляксандравіч Аніскін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аніскін. Міхаіл Аляксандравіч Аніскін (нар. 19 лістапада 1922, п. Косціна Возера, Іглінскі раён, Башкірская АССР — 25 чэрвеня 1944, в. Студзёнка, Сенненскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1941).

Біяграфія

У Чырвонай Арміі з 1941 года. Скончыў Саратаўскае танкавае вучылішча ў 1943 годзе. На фронце са жніўня 1943 года. Камандзір танка гвардыі лейтэнант вызначыўся пры вызваленні Віцебшчыны.

25 чэрвеня 1944 года ў час разведкі каля в. Студзёнка экіпаж танка выявіў калону праціўніка, якую прыкрывалі самаходная гармата і некалькі пушак. Трапным агнём танкісты знішчылі гармату, у ходзе бою, які працягваўся больш за гадзіну, 60 аўтамашын і больш за 75 салдат і афіцэраў ворага. У гэтым баі Аніскін загінуў.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года. Яго імя было прысвоена Пустынкаўскай сярэдняй школе. На месцы гібелі ў в. Студзёнка пастаўлены помнік. Пахаваны ў брацкай магіле ў в. Пустынкі[1].

Зноскі

  1. Брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан. Сенненскі раён

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Башкартастане
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 чэрвеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Сенненскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Савецкая гвардыя
Катэгорыя·Памерлі ў Сенненскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе