wd wp Пошук:

Міхаіл Іванавіч Кучынскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кучынскі.

Міхаіл Іванавіч Кучынскі (23 лютага 1911, в. Прысна 1, Магілёўская губерня, Расійская імперыя цяпер Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць — 1 студзеня 1995, Растоў-на-Доне, Расія) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік камандзіра эскадрыллі 218-га штурмавога авіяцыйнага палка(руск.) бел., 299-я штурмавая авіяцыйная дывізія(руск.) бел., 16-я паветраная армія(руск.) бел., 1-й Беларускі фронт, капітан, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся 23 снежня 1911 года ў вёсцы Прысна[1] Расійскай імперыі (цяпер Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці) у сям’і селяніна. Беларус.

Скончыў 9 класаў, затым вучыўся ў Магілёўскім хіміка-тэхналагічным інстытуце.

Працаваў на шоўкапрадзільнай фабрыцы.

У Чырвонай Арміі з 1932 года. У 1934 скончыў Тамбоўскую ваенна-авіяцыйную школу лётчыкаў. У дзеючай арміі — са студзеня 1943. У ходзе Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у вызваленні Гомеля, Жлобіна, Бабруйска, Слуцка.

Намеснік камандзіра эскадрыллі 218-га штурмавога авіяцыйнага палка капітан Міхаіл Кучынскі да жніўня 1944 года здзейсніў 93 паспяховых баявых вылетаў, знішчыў 2 танкі, 52 аўтамашыны, 6 гармат, 7 самалётаў на аэрадромах, 2 склада. Усяго за час вайны адважны лётчык здзейсніў 210 баявых вылетаў.

Член КПСС з 1944 года. У 1947 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы.

З 1959 года падпалкоўнік Кучынскі — у запасе. Жыў у горадзе Растоў-на-Доне. Да 1978 года працаваў начальнікам штэмпельна-гравернага цэха на заводзе.

Памёр 1 студзеня 1995 года[2]. Пахаваны ў Растове-на-Доне.

Узнагароды

Зноскі

  1. Герои Советского Союза — уроженцы Могилевского района.
  2. Некрополь Героев Ростовской области.

Спасылкі

Міхаіл Іванавіч Кучынскі на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёўскім павеце (Магілёўская губерня)
Катэгорыя·Памерлі 1 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Растове-на-Доне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Ваенныя лётчыкі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза