wd wp Пошук:

Міхась Яськевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яськевіч. Міхась Яськевіч (17 сакавіка 1926 — 9 чэрвеня 2002) — беларускі грамадскі дзеяч у Вялікабрытаніі.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 сакавіка 1926 года у вёсцы Стаўпішчы Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Нясвіжскі раён Мінскай вобласці).

У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі скончыў два курсы настаўніцкай семінарыі. Быў курсантам Мінскай афіцэрскай школы БКА, разам з якой быў далучаны да 30-й грэнадзёрскай дывізіі пры СС. Перайшоў на бок саюзнікаў. У 19441947 гг. служыў у Другім Польскім корпусе.

У 1946 годзе разам з Другім Польскім корпусам прыбыў у Вялікабрытанію. Пасяліўся ў Манчэстэры. Ад 1 кастрычніка 1946 года быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, уваходзіў у аддзел у Манчэстэры, у кіраўніцтве якога шмат гадоў займаў пасаду сакратара, а часам абіраўся і на старшыню. Ад 1951 г. сябра Згуртавання беларускіх камбатантаў, кіраваў дружынай у Манчэстэры. Быў актывістам БАПЦ. У другой палове 1950-х быў старшынём Манчэстэрскага аддзела брацтва і сястрыцтва Жыровіцкай Божай Маці. У 1958—1961 гг. — настаўнік беларускай суботняй школкі ў Манчэстэры. Уваходзіў у кіраўніцтва Беларускага клуба ў Манчэстэры (сакратар). Доўгія гады быў карэспандэнтам газет «Бацькаўшчына» і «Беларус» у Манчэстэры, падпісваўся псеўданімам Міхась Стаўпіскі.

Памёр 9 чэрвеня 2002 года. Пахаваны ў Манчэстэры на Паўднёвых могілках.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Манчэстэры
Катэгорыя·Члены Беларускай краёвай абароны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларускіх камбатантаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі
Катэгорыя·Члены 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС
Катэгорыя·Памерлі 9 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Манчэстэры
Катэгорыя·Беларусы ў Вялікабрытаніі