wd wp Пошук:

Міхась Лужынскі

Міхась Лужынскі (1926, в. Кабылкі, цяпер Маладзечанскі раён — 29 ліпеня 2011, Санкт-Пецярбург) — дзеяч беларускай дыяспары ў Аўстраліі.

Біяграфія

Бацька працаваў сакратаром воласці. У 1935 годзе сям’я пераехала ў Гарадок, потым у 1939 годзе ў Палачаны. У 1941 годзе скончыў сямігодку ў Хажове. А ў 1942 годзе пайшоў у гандлёвую школу ў Маладзечне, дырэктарам якой быў Барыс Кіт. Правучыўся там два гады. Быў сябрам СБМ.

Пасля закрыцця гандлёвай школы запісаўся добраахвотнікам у школу люфтвафэ і разам з іншымі 46 хлопцамі быў вывезены ў Польшчу, а потым — у Германію. У 1945 годзе апынуўся ў беларускім лагеры Ватэнштат (Германія), дзе ў 1946 годзе пазнаёміўся з будучай жонкай Надзеяй. Ажаніўся ў канцы 1948 года, а ў канцы 1949 года выехаў з жонкай у Аўстралію.

Сям’я пасялілася ў Сіднеі. Спачатку працаваў электраманцёрам. Потым, скончыўшы інжынерныя курсы, пайшоў па службовай лесвіцы ўгору, быў інспектрам пры пабудове электрычных ліній. У 1979 годзе пачаў невялікі бізнес — займаўся пакупкай і продажам драўніны.

Ад самага пачатку актыўна ўдзельнічаў у беларускім грамадскім жыцці Аўстраліі, быў сябрам Беларускага Аб’яднання ў Аўстраліі, узначальваў Беларускае аб’яднанне ў Новым Паўднёвым Уэльсе (1951—1953), рэдагаваў часопіс «Новае жыццё», быў старшынёй Беларускага грамадска-культурнага клуба.

На працягу 17 гадоў яго голас гучаў на аўстралійскіх радыёхвалях, з 1976 да 1993 года (з 1983 года рабіў перадачы аднаасобна).

У ліпені 2011 года яму стала кепска падчас турыстычнай паездкі ў Санкт-Пецярбург. Памёр у шпіталі Санкт-Пецярбурга. Верагодна, збіраўся наведаць Беларусь[1].

Зноскі

  1. Памёр дзеяч беларускай дыяспары ў Аўстраліі Міхась Лужынскі Наша Ніва

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза беларускай моладзі
Катэгорыя·Памерлі 29 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Беларусы ў Аўстраліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе