wd wp Пошук:

Міхась Лазарук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лазарук. Міхась Лазарук (Міхаіл Арсеньевіч Лазарук; 5 ліпеня 1926, вёска Ушаловічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць - 14 лістапада 2000, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык, педагог. Акадэмік АПН СССР. Доктар філалагічных навук, прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля вызвалення Случчыны ад нацысцкіх захопнікаў (1944) прызваны ў Савецкую Армію. Дайшоў да Берліна. У 1951 г. скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута і паступіў у аспірантуру пры гэтым інстытуце. Пасля заканчэння аспірантуры (1954) — выкладчык, потым дацэнт кафедры беларускай літаратуры, з 1968 г. — дэкан філалагічнага факультэта, з 1971 г. — прарэктар Мінскага педінстытута. Паўтара года (1959—1960) працаваў на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. У 1978 годзе прызначаны дырэктарам навукова-даследчага Інстытута педагогікі Міністэрства народнай адукацыі БССР.

Навуковая дзейнасць

Выступае ў друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі з 1949 г. Аўтар даследаванняў і манаграфій «Пімен Панчанка» (1959), «Пытанні тэорыі літаратуры» (з А. Ленсу, 1964), «Станаўленне беларускай паэмы» (1968), «Беларуская паэма ў другой палавіне XIX — пачатку XX стагоддзя» (1970), зборніка крытычных артыкулаў «Часу непадуладнае» (1981), навучальных дапаможнікаў і падручнікаў для філалагічных факультэтаў ВНУ «Уводзіны ў літаратуразнаўства» (з А. Ленсу, 1970, 2-е выданне, 1982), падручніка для 9 класа «Беларуская літаратура ў школе» (з В.Івашыным, 1979, 8-е выданне, 1990), дапаможнікаў «Тэорыя літаратуры» (1967, 2-е выданне, 1971), «Слоўніка літаратуразнаўчых тэрмінаў» (з А.Ленсу, 1983). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры» (ч. 1-2, 1981, ч. 3, 1983, ч. 4, 1985), працы «Изучение русской литературы во взаимосвязи с белорусской» (1988).

Працы

Артыкулы ў энцыклапедыях, слоўніках і даведніках

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі 15 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне