У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоўскі.
Міхась Казлоўскі (Міхаіл Міхайлавіч Казлоўскі; нар. 9 лютага 1960, в. Рабінавая (Быкі), Маладзечанскі раён) — беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец.
Працаваў на заводзе, навуковым супрацоўнікам Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея, кіраўніком клуба ў Цэнтры эстэтычнага выхавання г. Маладзечна. 3 2000 года метадыст Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Заснавальнік клуба беларускай патрыятычнай моладзі «Беларуская хатка» (1982-87)[1], мастацкай гасцёўні Я. Драздовіча (1983), літаратурнага музея У. Караткевіча ў Маладзечне (1984), адзін са стваральнікаў гісторыка-краязнаўчага аб’яднання «Крывіч», арганізатар і першы старшыня Маладзечанскага аддзела Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Рэдактар-выдавец альманаха «Куфэрак Віленшчыны». Пад яго рэдакцыяй выйшлі кнігі паэзіі, прозы і краязнаўчай публіцыстыкі, шэраг паштовак, прысвечаных дзеячам беларускай культуры. Аўтар і ўкладальнік старонак «Куфэрак» у тыднёвіку «Рэгіянальная газета». Аўтар шматлікіх краязнаўчых публікацый, рэцэнзій у перыядычных выданнях.