wd wp Пошук:

Міхась Белямук

Міхась Белямук (псеўд.: Дубок, Чаромха, Беластоцкі) (15 сакавіка 1924, вёска Голя (з 1964 г. Пагранічная), Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — 31 кастрычніка 2014) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык.

Біяграфія

Пад час нямецкай акупацыі — афіцэр Беластоцкага батальёна Самааховы. З лета 1944 года — у эміграцыі. Некаторы час жыў у беларускіх лагерах для перамешчаных асоб у Германіі. Прымаў удзел у Першым з’ездзе беларускіх вернікаў у Рэгенсбургу[1].

У 1949 годзе эміграваў у ЗША. Вучыўся на гістарычным факультэце ўніверсітэта ў Каламбусе (штат Агая).

Стаў адным з арганізатараў беларускага жыцця ў Кліўлендзе, стваральнікаў мясцовага аддзела Беларуска-амерыканскага задзіночання. З 1954 года быў старшынёй Згуртавання беларускай моладзі ў Кліўлендзе.

З 1991 года — ініцыятар і выдавец гістарычнага часопіса «Полацак». Аўтар шэрагу публікацый, у тым ліку на гістарычныя тэмы. З 1993 года — ганаровы член Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Выдаў успаміны («Свайго лёсу не мінеш», Вільня, 2006).

Публікацыі

Зноскі

  1. Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009. — 428 с., [12] с. іл. — С. 32. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кн. 16).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 31 кастрычніка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камянецкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Кліўлендзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта штата Агая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе