wd wp Пошук:

Міхал Шымялевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шымялевіч. Міхал Шымялевіч (польск.: Michał Szymielewicz; 18 кастрычніка 1879, в. Пеляса, цяпер Воранаўскі раён — 11 студзеня 1969) — гісторык, лідскі краязнавец.

Біяграфія

Адукацыю пачаў ў Лідскім павятовым вучылішчы. У 1901 г. працаваў у Лідскай судова-міравой акрузе, канцылярыі з’езду міравых суддзяў, памочнікам сакратара. Як малады гісторык-аматар атрымаў грант ад гістарычнага таварыства для вучобы. У 1905—1908 гадах вучыўся ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, атрымаўшы гістарычную адукацыю, вярнуўся ў Ліду.

Верагодна першай надрукаванай працай М. Шымялевіча была кніга «Горад Ліда і Лідскі замак» (1905). У 1927 годзе М. Шымялевіч выбіраецца ў Гарадскую раду ад Таварыства беларускай школы. У 1936—1939 гадах быў сябрам рэдакцыйна-выдавецкага камітэта газеты «Лідская зямля» («Ziemia Lidzka»), дзе апублікаваў каля 30-ці краязнаўчых артыкулаў.

У 1940 годзе Міхал Шымялевіч быў вывезены ў Казахстан, ягоны дом у Лідзе быў канфіскаваны. Найвялікшую каштоўнасць меў велізарны архіў гісторыка, адмыслова дасланыя ў Ліду выкладчыкі БДУ з Мінска пачалі займацца апрацоўкай архіва М. Шымялевіча. Архіў згарэў разам з цэнтрам горада ў 1941 годзе.

Міхал Шымялевіч цудам выжыў у высылцы. Пасля 1948 года жыў у Сопаце. Напісаў яшчэ некалькі каштоўных прац.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1879 годзе
Катэгорыя·Памерлі 11 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне
Катэгорыя·Краязнаўцы Польшчы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў