wd wp Пошук:

Міхал Грыгорый Грабоўскі

Міхал Грыгорый Грабоўскі (польск.: Michał Grzegorz Grabowski; 1719, Вялікае Княства Літоўскае — 8 жніўня 1799, г. Кракаў) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Тапор» (або «Окша»). Нарадзіўся ў сям’і Стэфана, віштынецкага старосты, і Тэадоры са Стрыенскіх[3].

Спярша шамбялян ЯКМ і палкоўнік у 1757—1764 г., пасля генерал-маёр Рэгімэнта коннай гвардыі ВКЛ у 1772—1777 г., генерал-лейтэнант у 1783 г. Севярын Урускі згадваў яго як генерала маёра Рэгімэнта коннай гвардыі ВКЛ і шэфа карабінераў прыбочнай варты караля Рэчы Паспалітай у 1783 г[3].

Кавалер ордэна Святога Станіслава ў 1787 г[3].

Міхал Грыгоры памёр 8 жніўня 1799 года ў Кракаве[3].

Сям’я

Пабраўся шлюбам з Эвай Каралінай Жаленьскай у сваім маёнтку Цяшковічы 23 студзеня 1757 г. З ёй меў трох сыноў: памерлых у малалецтве Тэадора Станіслава і Аляксандра Ксаверыя, а таксама Паўла Яна (нар. 1761).

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 26 сакавіка 2022.
  2. Michał Grzegorz Grabowski // NUKAT — 2002.
  3. 1 2 3 4 Аляксей Шаланда. САПРАЎДНЫ ГЕРБОЎНІК ШЛЯХТЫ ВАЎКАВЫСКАГА ПАВЕТА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI—XVIII ст.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Генералы Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Княстве Літоўскім
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1719 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Памерлі ў 1799 годзе
Катэгорыя·Генералы-лейтэнанты
Катэгорыя·Род Грабоўскіх
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы