wd wp Пошук:

Міхал Бароўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бароўскі. Міхал Бароўскі (польск.: Michał Borowski, лац.: Michael Borowski; 21 верасня 1736 — 4 кастрычніка 1795, Полацк[1]) — каталіцкі дзеяч, педагог-езуіт.

Уступіў у Таварыства Ісуса 24 жніўня 1758 г., а 2 лютага 1773 г. склаў апошнія зарокі[1]. З сярэдзіны 70-х гг. XVIII ст. — прафесар філасофіі і матэматыкі ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Як прафесар тэалогіі (1782—1785) браў удзел у адраджэнні выкладання курса тэалогіі ў гэтай навучальнай установе (перапынак быў выкліканы скасаваннем Таварыства Ісуса папам Кліментам XIV, 1773)[2].

1 кастрычніка 1785 г. разам з Францішкам Караў (старшыня), Геранімам Віхертам і Габрыэлем Груберам быў уключаны ІІ Полацкай генеральнай кангрэгацыяй Таварыства Ісуса ў склад камісіі, якой належала стаць на чале правядзення школьнай рэформы ў калегіумах езуітаў. За год быў распрацаваны «План вучэбных заняткаў» (Ratio Studiorum), у выніку чаго у гэтых адукацыйных установах быў пашыраны об’ём выкладання дакладных навук і сучасных моў[3].

У 1786—1789 — кансультант беларускага правінцыяла Таварыства Ісуса Францішка Любавіцкага. На працягу доўгага часу — прэфект школ і рэгент канвікта ў Полацку.[4][5]

Зноскі

  1. 1 2 Zalenski, S. Les Jésuites de la Russie Blanche. 2 vol. / S. Zalenski. — Paris: Letouzey et Ané, éditeurs, 1886. — p. 451.
  2. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 140.
  3. Załęski, S. Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820 / S. Załęski — Kraków : W.L. Anczyc i sp, 1907. — s. 208—209.
  4. Catalogs SJ 1774—1829
  5. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 19.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі ў 1795 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Памерлі 4 кастрычніка
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Полацку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1736 годзе