wd wp Пошук:

Міхай Полак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Полак. Мі́хай Полак (венг.: Pollack Mihály; 30 жніўня 1773, Вена — 5 студзеня 1855, Пешт) — аўстра-венгерскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.

Біяграфія

Першыя ўрокі ў архітэктуры атрымаў ад свайго бацькі, таксама архітэктара. Вучыўся ў венскай Акадэміі мастацтваў. У 1794 годзе пераехаў у Мілан да свайго зводнага брата Леапольда Полака, дзе ўдзельнічаў у працы над Міланскім саборам. У 1798 годзе пераехаў у Пешт для працы над праектам лютэранскай царквы.

З 1808 года Міхай Полак уваходзіў у архітэктурны камітэт Пешта і тым самым адыграў велізарную ролю ў афармленні горада. У Пешце Полак будаваў жылыя дамы і палацы ў стылі позняй готыкі з элементамі класіцызму. Па праекце Полака ў Будапешце пабудаваны будынкі Венгерскага нацыянальнага музея, палаца Шандара ў Будзе і былой ваеннай акадэміі Людовікі. Імя Міхая Полака носіць адна з плошчаў венгерскай сталіцы ў Пешце непадалёк ад Венгерскага нацыянальнага музея.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Mihály Pollack // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — doi:10.1515/AKL
  2. 1 2 Поллак Михай // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Dr. Constant v. Wurzbach Pollak, Michael // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 23. — S. 81.
  4. 1 2 (unspecified title) Праверана 11 ліпеня 2021.
  5. Österreichische Akademie der Wissenschaften Pollack, Mihály // Österreichisches Biographisches Lexikon 1815–1950 / Hrsg.: Österreichische Akademie der Wissenschaften Праверана 11 ліпеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1773 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Венгрыі
Катэгорыя·Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1855 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі 3 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 5 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў медзье Пешт
Катэгорыя·Архітэктары Венгрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў