wd wp Пошук:

Палац Шандара

Палац Шандара (венг.: Sándor-palota) — палац у Будайскай крэпасці. Пабудаваны ў 1806 годзе па праекце архітэктара Міхая Полака для графа Вінсента Шандара. Са жніўня 1919 года па чэрвень 1941 года ў палацы Шандара працавалі прэм’ер-міністры Венгрыі. Падчас Другой сусветнай вайны палац быў цалкам разбураны. Аднаўленчыя працы завяршыліся толькі ў 2002 годзе. З 22 студзеня 2003 года палац Шандара з’яўляецца афіцыйнай рэзідэнцыяй Прэзідэнта Венгрыі.

Фасад палаца Шандара ўпрыгожаны барэльефамі, якія адлюстроўваюць грэчаскіх багоў і сцэну пасвячэння графа Шандара ў рыцары. На ўсходняй сцяне палаца ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар графа Пала Тэлекі, прэм’ер-міністра Венгрыі напярэдадні Другой сусветнай вайны. У знак пратэсту супраць рашэння прапусціць праз тэрыторыю Венгрыі германскія войскі ён скончыў жыццё самагубствам. Інтэр’еры палаца славяцца сваімі габеленамі, крыштальнымі жырандолямі і карцінамі Карая Лотца.

Палац Шандара адкрыты для наведвальнікаў толькі адзін раз у годзе, звычайна ў верасні, калі ў рамках штогадовых Дзён культурнай спадчыны Венгрыі ў ім праводзіцца выстаўка.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Рэзідэнцыі кіраўнікоў
Катэгорыя·З’явіліся ў 1806 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Адноўленыя будынкі і збудаванні
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Палацы Будапешта
Катэгорыя·1806 год у Будапешце