wd wp Пошук:

Мірабіліс

Mirabilis longiflora
Mirabilis oxybaphoides
Mirabilis ovata
Mirabilis laevis var. villosa

Мірабіліс (Mirábilis) — род раслін сямейства Nyctaginaceae, змяшчае 50 відаў[3].

Батанічнае апісанне

У асноўным шматгадовыя, радзей аднагадовыя травяністыя расліны. Сцеблы голыя або апушаныя, часта клейкія, прамыя або сцелюцца. Корань стрыжневы, тонкі, падобны на вяроўку, фармуе клубні, якія дапамагаюць расліне перажыць сухі або халаднаваты сезон.

Лісце супратыўнае, сядзячае або чарашковае, кожны лісток з пары прыкладна роўны іншаму. Ліставая пласцінка тонкая або патоўшчаная, аснова ліста сіметрычная.

Суквецці пазухавыя або верхавінныя. Суквецце, як покрывам, акружанае пялёсткападобнымі прыкветкамі, і нясе да 16 кветак. Суквецце, як правіла, цымознае(руск.) бел.. Прыкветкаў 5, яны даўгавечныя, звычайна растуць разам, і фармуюць аблісцвеннае або плёнкавае покрыва.

Кветкі двухполыя, хазмагамныя або клейстагамныя. У клейстагамных кветак калякветнік перайначаны ў своеасаблівы купал. У хазмагамных кветак калякветнік радыяльна — ці двухбаковасіметрычны, званочкава- ці лейкападобны, трубка вяночка пашыраецца адразу ці паступова.

Тычынак 3-6. Слупок знаходзіцца вышэй тычачак, лычык галоўкавы.

Плады радыяльна сіметрычныя. Яны зваротнаяйкападобнай формы, амаль сферычнай або эліптычнай. Паверхня плоду гладкая, жорсткая, голая або апушаная.

Распаўсюджанне

Віды роду шырока распаўсюджаныя ва ўмераных і трапічных рэгіёнах, асабліва ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Па меншай меры адзін від родам з Паўднёвай Азіі. Мірабіліс начакветкавая (Mirabilis jalapa) — папулярная дэкаратыўная расліна, якая распаўсюдзілася па ўсім свеце дзякуючы ўплыву чалавека.

Віды

Па дадзеных The Plant List[3]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Список видів роду Мірабіліс на сайті The Plant List
  4. Index Nominum Genericorum (ING), Botany, Smithsonian Institution

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Гваздзікакветныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны