wd wp Пошук:

Мінікой

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Мінікой або Маліку (англ. Minicoy , дывехі މަލިކު , малаялам മലിക്കു) — атол у Індыйскім акіяне, частка Лакадыўскіх астравоў. Уваходзіць у склад Лакшадвіп, саюзнай тэрыторыі Індыі. Плошча сушы — 4,39 кв. км. Насельніцтва (2001 г.) — 9495 чал.

Геаграфія

Атол мае каралавае паходжанне і складаецца з 2 астравоў Мінікой і Вірынгілі, а таксама шырокай лагуны. Востраў Мінікой займае большую частку сушы, заняты насаджэннямі какосавай пальмы. Лагуна і рыф адрозніваюцца багаццем марской фаўны.

Гісторыя

Сучасная назва паходзіць ад старажытнай Mahiladū, літаральна «жаночы востраў». Арабскія гандляры перайначылі яе ў Маліку («уладарскі»), а брытанцы - у Мінікой.

Згодна паданням мясцовых жыхароў, Мінікой быў населены нашчадкамі мальдыўскіх княгінь Камбарані і Кахаратукаманы. Нашчадкі Камбарані сталі земляробамі і суднаўладальнікамі, а нашчадкі Кахаратукаманы — рыбакамі і мараплаўцамі. Археолагамі знойдзены салібалу — месцы знаходжання старажытных будысцкіх ступ. Відавочна, у старажытнасці атол належыў да Мальдыўскай дзяржавы, але з XVII ст. яго аспрэчвалі ўладары Малабарскіх княстваў. У 1790 г. Брытанская Ост-Індская кампанія перадала яго ў кіраванне раджы Канура ў абмен на даніну.

У 1947 г. атол фактычна ўвайшоў у склад Індыі. У 1956 г. на ім быў праведзены дадатковы рэферэндум, на якім большасць жыхароў выказалася за ўваходжанне ў склад Індыі. Атол быў уключаны ў склад саюзнай тэрыторыі Лакшадвіп.

Насельніцтва

Мінікойцы клічуць сябе малікун і складаюць субэтнічную групу дывехі, блізкую па мове і культуры да насельнікаў суседніх Мальдываў. Яны спавядаюць іслам, аднак захавалі старую матрылакальную сістэму сваяцтва. Мужчыны звычайна жывуць у сем’ях жонак. Маёмасць перадаецца па жаночай лініі. Да 1956 г. захоўваліся шчыльныя сувязі з насельнікамі бліжэйшых Мальдыўскіх астравоў.

Мінікойцы вядомы як добрыя маракі і будаўнікі традыцыйных драўляных суднаў, на якіх раней плавалі ад Аравійскага паўвострава да Нікабарскіх астравоў. 82% мясцовых жыхароў пісьменныя.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Лакадыўскія астравы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Лакшадвіп
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Атолы